Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Мазаіка "Ефрасіння Полацкая" з 31 тыс. марак упрыгожыць мерапрыемствы Дня пісьменства ў Полацку

16.08.2017 Мазаіка "Ефрасіння Полацкая", сабраная з 31 тыс. паштовых марак, стане ўпрыгажэннем адной з экспазіцый на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў Полацку, паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама.

"На электронны адрас райвыканкама прыйшло пісьмо ад мінскага калекцыянера Віктара Язневіча, які прапанаваў выставіць на свяце, прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сваю работу - вялікую мазаіку з выявай святой прападобнай Ефрасінні, выкананую з 31 тыс. гашаных паштовых марак. Цяпер мы вызначаемся, дзе менавіта лепш экспанаваць гэта незвычайнае пано. Як варыянт, гэта можа быць будынак паштовага аддзялення або іншай установы, бліжэйшай да зоны ўрачыстасцей", - адзначылі ў райвыканкаме.

Мазаіка раней ужо экспанавалася, напрыклад, на філатэлістычнай выстаўцы ў Магілёве, прымеркаванай да 750-годдзя горада. Таксама яна была адзначана на міжнароднай філатэлістычнай выстаўцы "Белфіла-2017". Экспанат выкананы з прайшоўшых пошту марак галоўным чынам 14-га стандартнага выпуску памерам 4,3 на 3,3 м. Як растлумачыў Віктар Язневіч, ён працуе ў мінскай фірме, якая вядзе шырокую паштовую карэспандэнцыю. "На канвертах сустракалася шмат марак - шкада было выкідваць. Я гэтыя маркі збіраў і вось прыдумаў, як іх выкарыстаць", - сказаў аўтар. Мерапрыемствы рэспубліканскага свята Дзень беларускага пісьменства пройдуць у Полацку 1-3 верасня.

Кацярына Князева - БЕЛТА.

Версия для печати