Прыёмная выканкама
210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6
e-mail: vitoblisp@vitebsk.by
Тэлефон: (+375-212) 42-57-57
Факс: (+375-212) 42-57-81
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Главная > Беларуская версія  > Эканоміка  > Прадпрымальніцтва

Прадпрымальніцтва

На 1 студзеня 2020 г. на тэрыторыі вобласці дзейнічаюць 31 288 суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (на 1026 суб’ектаў больш, чым годам раней, за кошт росту колькасці індывідуальных прадпрымальнікаў), у тым ліку 8,6 тысяч юрыдычных асобаў (з іх 7349 – мікра-, 985 – малыя, 238 – сярэднія арганізацыі) і 22 716 індывідуальных прадпрымальнікаў.

Найбольшая колькасць створаных арганізацый выбрала:

  • сферу гандлю і грамадскага харчавання (25 % ад усіх створаных), 
  • прамысловасць – 20 %, 
  • сельскую гаспадарку– 11 %, 
  • транспартную дзейнасць – 11 %, 
  • будаўніцтва – 7 %.

У вытворчай сферы адкрыты арганізацыі:

  • па распілоўцы і струганні драўніны; 
  • па вытворчасці нацельнай бялізны; 
  • пластыкавых вырабаў; 
  • гнуткага камення і фасадных панэляў; 
  • драўлянай тары 
  • і іншыя.

У Віцебскай вобласці створана і дзейнічае сетка суб’ектаў інфраструктуры падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якая складаецца з 8 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва (3 у Віцебску, 2 – у Аршанскім раёне, па 1 у Наваполацку, Полацку і Глыбокім) і 3 інкубатараў малога прадпрымальніцтва “Закон і парадак“ (у Віцебску, Оршы і Полацку), якія кансультуюць па пытаннях фінансавай пісьменнасці, падаткаабкладання, аховы працы, ажыццяўлення экспартнай дзейнасці, аказваюць маркетынгавыя, бухгалтарскія, юрыдычныя паслугі.

Функцыі базавага цэнтра выконвае КУВП “Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу” (арганізоўвае рэспубліканскія выставы-кірмашы, міжнародныя форумы, бізнес-канферэнцыі, заключае рэгіянальныя і міжнародныя дагаворы з суб’ектамі краін блізкага і далёкага замежжа, аказвае паслугі на аўтсорсінгу і г.д.).