Прыёмная выканкама
210010, г.Віцебск, вул.Гогаля, 6
e-mail: oik@vitobl.by
Тэлефон: (+375-212) 48-11-55
Факс: (+375-212) 48-11-56
Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
Дзелавое супрацоўніцтва

Даклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня

30.08.2022  аклінічнае выпрабаванне беларускай вакцыны ад COVID-19 пачнуць з 1 снежня. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, работа па вытворчасці вакцыны супраць COVID-19 ідзе паспяхова, пад Віцебскам цяпер фарміруецца вытворчы ўчастак.

"1 снежня плануем пачаць перадклінічнае выпрабаванне атрыманай нашай вакцыны. Вакцына будзе не вектарная. Яна будзе створана па класічнай тэхналогіі, таму будзе больш лёгкай для ўспрымання арганізмам", - расказаў Аляксандр Субоцін.

На прадпрыемстве "БелВітуніфарм" ужо будуецца новы завод для вытворчасці гэтай вакцыны па поўным цыкле, дадаў старшыня Віцебскага аблвыканкама. "Завод з'яўляецца ўніверсальным, на ім можна вырабляць не толькі антыкавідныя вакцыны", - растлумачыў ён.

"БЕЛТА"

Версия для печати