Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі

09.07.2020

 

Прэзідыум Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў  ПАСТАНАЎЛЯЕ:   

Узнагародзіць Ганаровай граматай Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў:

  • за шматгадовую добрасумленную працу, высокія паказчыкі ў рабоце, ініцыятыўнасць і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:

Нікіціну Анжаліку Аляксандраўну – старшыню камітэта эканомікі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;


  • за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:

Марковіча Ігара Іванавіча – старшыню Полацкага раённага выканаўчага камітэта;


  • за добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў галіне статыстыкі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:

Сысоеву Таццяну Аляксандраўну – начальніка аддзела статыстыкі паліўна-энергетычнага комплексу і паслуг Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;


  • за добрасумленную плённую працу, значны асабісты ўклад у рэалізацыю кадравай палітыкі органаў дзяржаўнай статыстыкі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці:

Іўчэнкаву Алену Канстанцінаўну – начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;


  • за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме гандлю і высокі прафесіяналізм:

Астравух Святлану Данілаўну – загадчыка вытворчасці сталовай установы адукацыі ”Сярэдняя школа   № 20“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Орша-Сэрвіс“;


  • за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад   у развіццё і ўдасканальванне сферы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва:

Алексяёнак Ірыну Уладзіміраўну – загадчыка вытворчасці сталовай ”Чабор“ аб’яднання № 1 адкрытага акцыянернага таварыства ”Полацк-гандаль“;


  • за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у развіццё культуры і мастацтва, актыўны ўдзел у мастацкім жыцці і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння:

Вальнова Уладзіміра Мікалаевіча – сябра Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз мастакоў“;


  • за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя, значны асабісты ўклад у захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва:

Бяляеву Алену Леанідаўну – урача ўльтрагукавой дыягностыкі ўстановы аховы здароўя ”Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр“

Віннікава Аляксандра Васільевіча – намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя ”Віцебская гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі“

Міхайлаву Таццяну Яфімаўну – урача-анколага (загадчыка) анкалагічнага хіміятэрапеўтычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя ”Віцебскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер“

Прыбыткіну Святлану Мікалаеўну – урача-эндакрынолага паліклінікі ўстановы аховы здароўя ”Лёзненская цэнтральная раённая  бальніца“

Раманоўскую Таццяну Алегаўну – намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы ўстановы аховы здароўя ”Віцебскі гарадскі клінічны раддом № 2“

Сцяпанаву Таццяну Уладзіміраўну – урача-тэрапеўта ўчастковага (загадчыка) першага тэрапеўтычнага аддзялення дзяржаўнай установы аховы здароўя ”Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка“.


(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 7 ліпеня 2020 г. №24)