Прынята Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі

02.03.2021

 

за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці і ў сувязі са святкаваннем  Дня міліцыі:

  • Грышчанку Вячаслава Віктаравіча – намесніка начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ўпраўлення ўнутраных спраў  Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, палкоўніка міліцыі
  • Бержаніна Сяргея Іванавіча – начальніка аддзела ўнутраных спраў Браслаўскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі;

 

за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, шматгадовую добрасумленную працу:

  • Сачыўку Фёдара Фёдаравіча – старшага тэхніка піратэхнічных работ (вадзіцеля) сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
  • Бондарава Рамана Рыгоравіча – старшага тэхніка (начальніка групы спецыяльнай сувязі) цэнтра сувязі і аўтаматызацыі вайсковай часці 5524 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва і развіццё сеткі аўтамабільных дарог Лёзненскага раёна

  • Пухава Міхаіла Сямёнавіча – трактарыста філіяла ”Лёзненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 107“ камунальнага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблдарбуд“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху

  • Галаўнёву  Людмілу Васільеўну – старшыню пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла ”Віцебсквадаканал“ УП ”Віцебскаблвадаканал“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці

  • Бараўкову Таццяну Аляксандраўну – метадыста дзяржаўнай установы ”Наваполацкі гарадскі вучэбна-метадычны кабінет“.

 


(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад  1 сакавіка 2021 г. № 2)