Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

15.07.2020

 

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: 

  • Марковіча Ігара Іванавіча – старшыню Полацкага раённага выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у работу па прававым забеспячэнні дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання: 

  • Чарыеву Алію Халмірзаеўну – начальніка аддзела прававога забеспячэння дзейнасці аблвыканкама галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;


за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ажыццяўленне статыстычнай дзейнасці:  

  • Крамнік Іну Мікалаеўну – начальніка аддзела статыстыкі прамысловасці, навукі і інавацый Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці
  • Маскалева Юрыя Іванавіча – начальніка Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці
  • Сабалеўскую Алену Анатольеўну – начальніка аддзела статыстыкі інвестыцый і будаўніцтва Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Віцебскай вобласці;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю: 

  • Літвін Галіну Паўлаўну – начальніка цэха грамадскага харчавання магазіна № 23 ”Віцебскія прадукты“   адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскмясамалпрам“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, значны ўклад у развіццё прадпрыемства: 

  • Падгаец Таццяну Мікалаеўну – таваразнаўцу адкрытага акцыянернага таварыства ”Дом гандлю Наваполацка“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне культуры, значны асабісты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення значных культурна-масавых мерапрыемстваў: 

  • Шуман Веру Мяфодзьеўну – кіраўніка ўзорнага дзіцячага тэатра эстраднай песні ”Маленькая фея“ дзяржаўнай установы культуры ”Шаркаўшчынскі раённы Цэнтр культуры“.

(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 9 ліпеня  2020 г. №  394)