Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

06.08.2020

 

за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у работу па сацыяльнай абароне грамадзян ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі:

  • Аліхвера Сяргея Генадзьевіча – дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Браслаўскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“
  • Астапенка Веру Мікалаеўну – начальніка ўпраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
  • Пятрушэнка Веру Міхайлаўну – інструктара па працоўнай тэрапіі  дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Рацэўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“
  • Саннікаву Святлану Станіславаўну – дырэктара дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання ”Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў“.

(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад  03.08.2020 № 447)