Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

01.10.2020

 

 за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё лясной гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:

  • Сухарукава Аляксандра Міхайлавіча – машыніста тралёвачнай машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы ”Дрэтунскі лясгас“
  • Шумскага Андрэя Леанідавіча – машыніста тралёвачнай (лесанарыхтоўчай) машыны дзяржаўнай лесагаспадарчай установы ”Верхнядзвінскі лясгас“;

 

за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства работнікаў адкрытага акцыянернага таварыства ”БелВітуніфарм“:

  • Данілаву Надзею Мікалаеўну – намесніка начальніка цэха па вытворчасці бактэрыяльных вакцын
  • Івашачкіна Алега Сяргеевіча – намесніка галоўнага інжынера–начальніка інжынернай службы
  • Навуменка Жанну Аляксандраўну – апаратчыка вытворчасці бактэрыяльных прэпаратаў сываратачнага цэха;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў:

  • Бацяна Аляксандра Аляксандравіча – вадзіцеля аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства  ”Якубава-Агра“, Дубровенскі раён
  • Бурака Дзмітрыя Аляксандравіча – трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства ”Іллюшынскі“, Ушацкі раён
  • Бухаловіч Надзею Васільеўну – дырэктара ўнітарнага прадпрыемства ”Рудакова“, Віцебскі раён
  • Зазіта Міхаіла Леанідавіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства ”Данукалава-Агра“, Лёзненскі раён
  • Курыкшу Віктара Уладзіміравіча – галоўнага агранома адкрытага акцыянернага таварыства ”Прудзінкі“, Верхнядзвінскі раён
  • Кучко Валерыя Уладзіміравіча – дырэктара філіяла ”Віцебская вопытная меліярацыйная станцыя Інстытута меліярацыі“ рэспубліканскага навуковага ўнітарнага прадпрыемства ”Інстытут меліярацыі“, Сенненскі раён
  • Лаўцэвіча Уладзіміра Пятровіча – трактарыста-машыніста адкрытага акцыянернага таварыства ”Докшыцкі райаграсэрвіс“
  • Хахлова Аляксея Мікалаевіча – дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства ”Праўда-С“, Дубровенскі раён
  • Шокеля Аляксандра Казіміравіча – першага намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Міёрскага раённага выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для аграпрамысловага комплексу і ўзаемадзеянне з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі Віцебскай вобласці:

  • Мыслыву Тамару Мікалаеўну – загадчыка кафедры геадэзіі і фотаграметрыі ўстановы адукацыі ”Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу па падрыхтоўцы спартсменаў высокага класа, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту і ў сувязі з 90-годдзем з дня нараджэння:

  • Гарэліка  Яўсея Абрамавіча –  пенсіянера;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах мясцовага кіравання і  самакіравання і ў сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння:

  • Даніленку Міхаіла Раманавіча – пенсіянера.


(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 21 верасня 2020 г. № 531)