Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама
19.10.2020
за добрасумленную працу ў
органах мясцовага кіравання і самакіравання, значны асабісты ўклад у
сацыяльна-эканамічнае развіццё Пастаўскага раёна
Чэпіка Сяргея Васільевіча – старшыню Пастаўскага раённага выканаўчага
камітэта;
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны
асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на
прыродны газ аг.Валынцы Верхнядзвінскага раёна“
Карабкова Андрэя Аляксандравіча - намесніка генеральнага дырэктара па
капітальным будаўніцтве вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
”Віцебскаблгаз“.
(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 19 кастрычніка 2020 г.
№ 585)