Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

11.11.2020

 

за добрасумленную працу, асабісты ўклад у будаўніцтва і рэканструкцыю жывёлагадоўчай фермы ”Днепр“ сельскагаспадарчага філіяла ”Селекцыйна-гібрыдны цэнтр ”Задняпроўскі“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў“:

  • Бойку Сяргея Іванавіча – галоўнага інжынера адкрытага акцыянернага таварыства ”Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў“;

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё хімічнай прамысловасці
    
  • Канапацкую Святлану Паўлаўну – размотчыка шкланіткі размотачна-круцільнага цэха адкрытага акцыянернага таварыства ”Полацк-Шкловалакно“;

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у сацыяльнае развіццё раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці  

  • Дзерваед Ірыну Апалінараўну –  намесніка старшыні Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта;

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці  

  • Мірановіч Ірыну Міхайлаўну –  начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Расонскага раённага выканаўчага камітэта;

за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, забеспячэнне эфектыўнасці планавання і выканання расходаў абласнога і кансалідаванага бюджэтаў у сферы сельскай гаспадаркі
  • Мазго Раісу Сяргееўну  –  галоўнага спецыяліста аддзела фінансаў аграпрамысловага комплексу ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё энергетычнай сістэмы Віцебскай вобласці

  • Лузіна Уладзіміра Міхайлавіча  –  пенсіянера, ветэрана працы, былога дырэктара філіяла ”Беларуская ДРЭС“ віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі ”Віцебскэнерга“. 

(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 11 лістапада 2020 г. № 631)