Прынята рашэнне аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама

28.12.2020

 

за добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб’екта ”Размеркавальныя сеткі для пераводу на прыродны газ аг.Дразды Бешанковіцкага раёна“

  • Вялічку Сяргея Васільевіча – намесніка галоўнага інжынера – начальніка ўпраўлення развіцця сістэм газазабеспячэння і рамонтных работ філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  ”Віцебскаблгаз“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання насельніцтва 

  • Сямёнава Яўгенія Валер’евіча – урача-нейрахірурга (загадчыка нейрахірургічнага аддзялення) установы аховы здароўя ”Віцебская абласная клінічная бальніца“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства

  • Куранкову Валянціну Віктараўну – загадчыка кафэ ”Белая Русь“ адкрытага акцыянернага таварыства ”Віцебскі лікёра-гарэлачны завод ”Прыдзвінне“;

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, асабісты ўклад у развіццё фінансавай сістэмы Бешанковіцкага раёна 

  • Ткачонка Аляксандра Анатольевіча – начальніка фінансавага аддзела Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую добрасумленную работу ў органах дзяржаўнага кіравання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці

  • Фадзеенкава Сяргея Мікалаевіча –  галоўнага спецыяліста кіраўніцтва справамі Вiцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

 


(Рашэнне Віцебскага аблвыканкама ад 28 снежня 2020 г. № 732)