Прыняты Пастановы Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў аб узнагароджанні Ганаровымі граматамі

04.09.2020

 

за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах і забеспячэнне стабільнасці і эфектыўнасці бюджэтнага працэсу па фарміраванні даходнай часткі абласнога і кансалідаванага бюджэтаў

 

  • Баршчэўскую Алу Сяргееўну – галоўнага спецыяліста аддзела даходаў бюджэту галоўнага фінансавага ўпраўлення Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;

 

за шматгадовую бездакорную працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны ўклад у надзейнае і бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў Віцебскай вобласці газападобным палівам, безаварыйную эксплуатацыю сістэм газазабеспячэння і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці

 

  • Пятрова Дзмітрыя Уладзіміравіча – намесніка дырэктара – начальніка службы адміністрацыйна-гаспадарчага абслугоўвання філіяла ”Віцебскае вытворчае ўпраўленне“ вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Віцебскаблгаз“.

(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 2 верасня 2020 г. №  34)         


за добрасумленныя адносіны да выканання службовых абавязкаў, высокія паказчыкі ў аператыўна-службовай дзейнасці:

 

  • Кавалеўскага Віталя Леанідавіча – першага намесніка начальніка аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі
  • Калавайціса Сяргея Валер’евіча – старшага інспектара дарожна-патрульнай службы аддзела дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, маёра міліцыі
  • Андросава Аляксея Уладзіміравіча – начальніка аддзела ўнутраных спраў Лёзненскага раённага выканаўчага камітэта, падпалкоўніка міліцыі.

(Пастанова Прэзідыума Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад  4 верасня 2020 г. № 35)