У Віцебску прайшоў турнір па вольнай барацьбе памяці Анатоля
Іспянкова (23.01.2017)
24.01.2017
У Віцебску прайшоў 25 міжнародны турнір па вольнай барацьбе
памяці нашага земляка капітана трэцяга рангу Анатоля Іспянкова і загінуўшых
членаў экіпажу атамнай падводнай лодкі \\\"Камсамолец\\\".
Спаборніцтвы сабралі каля двухсот пяцідзесяці спартсменаў з Расіі, Латвіі і рэгіёнаў
Беларусі. На працягу некалькіх дзён юнакі і дзяўчаты разыгралі 20 камплектаў
ўзнагарод.