Даступнасць і якасць
медыцыны абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме (26.01.2017)
27.01.2017
Забяспечыць даступнасць і
высокую якасць медыцынскага абслугоўвання ва ўмовах абмежаванага бюджэтнага
фінансавання. Такая задача стаіць перад сістэмай аховы здароўя Віцебшчыны ў
бягучым годзе. На пасяджэнні аблвыканкама разгледжаны вынікі рэалізацыі
дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі
Беларусь» у мінулым годзе і задачы на бліжэйшыя 5 гадоў.