Аляксандр Пазняк правёў прыём грамадзян па пытаннях рэалізацыі дэкрэта №3 (16.02.2017)

20.02.2017

Кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта сёння па ўсёй краіне праводзіць выязныя прыёмы па пытаннях рэалізацыі норм дэкрэта №3 \"Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства\". У Віцебску з грамадзянамі сустракаўся памочнік Прэзідэнта Беларусі - галоўны інспектар па Віцебскай вобласці - Аляксандр Пазняк. Ён адзначыў, што такая форма работы дазваляе пачуць праблемы простага чалавека і своечасова адрэагаваць на іх.