Хто прыедзе на «Славянскі базар», і калі пачнецца продаж квіткоў (15.02.2017)
20.02.2017
«Славянскі базар у
Віцебску» пройдзе з 13 па 17 ліпеня.
Частка білетаў паступіць у
продаж 17 лютага і першыя тры дні будзе даступная толькі ў касах горада
Віцебска, а вось з 20 лютага купіць квіткі можна ў інтэрнэт-аператараў.
Святочная прапанова ад
Дырэкцыі фестывалю — падарункавыя сертыфікаты, продаж якіх таксама пачынаецца ў
канцы лютага. Яшчэ адзін сюрпрыз – абанемент на ўсе падзеі конкурсу маладых
выканаўцаў. Да яго бонусам ідзе наведванне паўфіналу. Пакуль у праграме Летняга
амфітэатра 17 мерапрыемстваў, аднак канцэртаў можа быць і больш. Праца па
фарміраванні праграмы працягваецца.