Памяць вязняў канцэнтрацыйных лагераў ушанавалі ў Віцебску (11.04.2017)
13.04.2017
Сёння Міжнародны дзень
вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага
дня праходзяць па ўсёй вобласці. Вучні трэцяй віцебскай гімназія імя Пушкіна
запрасілі ў госці былых вязняў. Такія сустрэчы – сапраўдныя ўрокі мужнасці. На
тэрыторыі абласнога цэнтра ў гады фашысцкага ліхалецця дзейнічала 5
канцлагераў. Адзін з найбуйнейшых – «Пяты полк». Сёння на яго месцы прайшоў
мітынг і цырымонія ўскладання кветак.