Стаўкі адзінага падатку павышаць не будуць (28.03.2018)
28.03.2018
Такое рашэнне прынялі
дэпутаты абласнога Савета. У рэгіёне будуць прыведзены ў адпаведнасць з
нарматыўнай базай стаўкі адзінага падатку па трох відах дзейнасці: арганізацыі
грамадскага харчавання — падаткі будуць зменены ў Віцебску, Наваполацку, Оршы і
Полацку; дзейнасці воднага транспарту і аказанні паслуг па чыстцы і ўборцы
жылых памяшканняў. Новыя стаўкі будуць набліжаны да мінімальных лічбаў.