Біскуп Віцебскай дыяцэзіі Уладыслаў Блін склаў свае паўнамоцтвы
21.12.2015
З просьбай аб адстаўцы ён звярнуўся 25 лютага да Папы Бэнэдыкта XVI у сувязі з хваробай. Гэты ўчынак, каментуюць на сайце рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, – клопат пра плённую і паўнацэнную працу Віцебскай дыяцэзіі. Зараз Уладыслаў Блін знаходзіцца на лячэнні
З просьбай аб адстаўцы ён звярнуўся 25 лютага да Папы Бэнэдыкта XVI у сувязі з хваробай. Гэты ўчынак, каментуюць на сайце рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі, – клопат пра плённую і паўнацэнную працу Віцебскай дыяцэзіі. Зараз Уладыслаў Блін знаходзіцца на лячэнні.
Ён быў першым біскупам у нашым регіёне, з’яўляўся намеснікам старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, старшынёй Камісіі па справах агульнага душпастырства і Рады па справах апостальства свецкіх. Каталіцкі свет спадзяецца, што пастыр хоць і склаў свае паўнамоцтвы, тым не менш застанецца біскупам на пенсіі і будзе надалей ўдзельнічаць у важных справах на карысць людзей.
Віцебскую дыяцэзію згодна з рашэннем Бэнэдыкта XVI зараз прадстаўляе апостальскі адміністратар ксёнз прэлат Францішак Кісель. Ён нарадзіўся ў 1959 годзе, скончыў Віцебскі тэхнікум сувязі, затым служыў у войску. Вучыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Рызе, дзе ў 1987 годзе атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне. Працаваў вікарыем у марыйным санктуарыі ў Аглоне (Латвія), затым быў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, святога Андрэя Баболі ў Полацку. З 1999 года — Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі.
Вольга МАСЛОЎСКАЯ, “Віцебскі рабочы”