Бярозавая плантацыя з’явілася ў адной з вёсак на Міёршчыне

06.05.2016

 

Прыкладна 200 маладых бярозак высадзілі непадалёку ад адміністрацыйнага памяшкання працаўнікі ВКУП «Міёрскі» ў вёсцы Ідолта. Здаецца, справа простая, але, каб расліны прыжыліся, аграном сачыла за тэхналогіяй іх пасадкі.

– Ужо сёння можна сказаць, што плантацыя атрымалася шыкоўная. Праз 15-20 гадоў будзе радаваць людзей вялікі бярозавы гай, – гаворыць намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Сяргей Гільніч.

Тамара Пашкевіч, \"Витебские вести\".