Докшыцкае аддзяленне Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прызнана лепшым у краіне сярод сельскіх падраздзяленняў па выніках 2012 года.

21.12.2015

«Крыштальная сава», якую па традыцыі ўручаюць лепшым ахоўнікам, стала другой у калекцыі аддзялення. У 2011 годзе яны былі на другім месцы і атрымалі ў падарунак камп’ютар. Сёлета за працоўныя дасягненні докшыцкія ахоўнікі ўзнагароджаны аўтамабілем «Опель-Астра».

 

«Крыштальная сава», якую па традыцыі ўручаюць лепшым ахоўнікам, стала другой у калекцыі аддзялення. У 2011 годзе яны былі на другім месцы і атрымалі ў падарунак камп’ютар. Сёлета за працоўныя дасягненні докшыцкія ахоўнікі ўзнагароджаны аўтамабілем «Опель-Астра».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Дарэчы, Докшыцкае раённае аддзяленне Дэпартамента аховы было створана ў 1976 годзе. Сёння тут працуе больш за 100 чалавек, з іх 35 – супрацоўнікі міліцыі. Арганізацыя самаакупная, фінансавую самастойнасць мае дзякуючы ахоўнай дзейнасці.

– Кожная перамога – гэта перш за ўсё штодзённая актыўная работа ўсяго калектыву па пашырэнні сферы ахоўных паслуг, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, увядзенні сучасных тэхнічных сродкаў аховы, – расказвае начальнік раённага аддзялення маёр міліцыі Аляксандр Палідавец. – Намі ахоўваецца 358 аб’ектаў розных формаў уласнасці. 187 памяшканняў асабістай маёмасці грамадзян і 159 аб’ектаў пультавай аховы. Гэта гандлёвыя прадпрыемствы і адміністрацыйныя будынкі. 12 аб’ектаў ахоўваецца вартаўнікамі. На працягу 2012 года пад ахову былі прыняты 22 новыя аб’екты розных формаў уласнасці, 5 кнопак ручной трывожнай сігналізацыі, 49 уласных кватэр грамадзян. 2 аб’екты прыняты пад фізічную ахову. Работа ажыццяўляецца з дапамогай сучаснай тэхнікі: аўтаматызаваных сістэм «Алеся» і «Наватэх-РДО». Там, дзе адсутнічае стацыянарная тэлефонная сувязь, выка- рыстоўваецца навейшая сістэма «Аларм-GSM».

Супрацоўнікамі аддзялення праводзіцца актыўная дзейнасць па паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна. Міліцыянерамі раскрыта 16 злачынстваў, спынены дзве спробы пранікнення на аб’екты, якія знаходзяцца пад аховай, выяўлена 759 адміністрацыйных правапарушэнняў. З мэтай барацьбы з п’янствам і алкагалізмам пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў канфіскавана 1450 літраў самагоннай брагі.

Даходы ад ахоўнай дзейнасці дазваляюць у поўнай меры забяспечваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Аддзяленне размешчана ў адрамантаваным будынку з добраўпарадкаванай тэрыторыяй.

Таццяна ШУЛЬГАТ.«Віцебскі рабочы»