Дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска" адбудзецца ў абласным цэнтры
21.12.2015
У канферэнц-зале гатэля "Віцебск" (вуліца Замкавая, 5/2а) 13 лістапада а 18-й пачнецца адкрытая дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы".
У канферэнц-зале гатэля "Віцебск" (вуліца Замкавая, 5/2а) 13 лістапада а 18-й пачнецца адкрытая дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы".
Што ёсць Віцебск для сваіх жыхароў? Што бачаць у ім турысты, і адкуль гэтыя людзі? Як і кім ствараецца аблічча горада? Ці вытрымлівае ўяўленне аб багатай культурніцкай насычанасці Віцебска параўнанне з іншымі беларускімі гарадамі?
На гэтыя і іншыя пытанні паспрабуюць даць адказы ўдзельнікі дыскусіі. Паводле арганізатараў, спікеры з'яўляюцца "ключавымі гульцамі ў розных сферах жыцця горада".
"Дыскусійная сустрэча будзе цікавай адмыслоўцам з такіх сфер, як гарадское планаванне, архітэктура, бізнэс, культурніцкая дзейнасць, турызм, адукацыя і іншыя", - паведаміў каардынатар імпрэзы Уладзімір Булаўскі.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375-29-894-05-17.