Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі ў Віцебску (+фотарэпартаж)
03.08.2016
Святкаванне прайшло ў абласным цэнтры 2 жніўня.
Чарговая гадавіна ўтварэння паветрана-дэсантных
войскаў для прадстаўнікоў 103-й мабільнай брыгады стала асаблівай: іх злучэнню
вярнулі гістарычную назву — 103-я асобная гвардзейская ордэна Леніна,
Чырванасцяжная, ордэна Кутузава II ступені паветрана-дэсантная брыгада імя
60-годдзя СССР. Гэта стане дадатковым стымулам для салдат, каб старанна
ўдасканальваць баявое майстэрства і быць надзейным звяном у забеспячэнні
незалежнасці нашай краіны.
Пачалося свята а 10-й гадзіне: на плошчы Перамогі
адбыўся мітынг, выступілі пазаштатная рота ганаровай варты і рукапашнікі,
таксама вайскоўцы прадэманстравалі майстэрства ў парашутных скачках і кіраванні
баявымі машынамі. Яшчэ ў праграме канцэрт з удзелам мастацкіх калектываў,
трансляцыя фільмаў пра дэсантнікаў і многае іншае.