Германавічы: сучаснымі сцяжынкамі «вечнага вандроўніка» Драздовіча
03.09.2019
Старэйшына аграгарадка Вялікае Сяло Таццяна ПУГАЎКА, намеснік дырэктара па вытворчасці ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс» Марына ХАДАНЁНАК і старшыня сельвыканкама Мая ЯКІМОВІЧ віншуюць Уладзіміра БРУЙКО.
Механізатар Віктар ХАДАНЁНАК і дырэктар ААТ «Княж» Уладзімір БУДА.
Дырэктар Мастацка-этнаграфічнага музея імя Язэпа Драздовіча Людміла НАВІЦКАЯ, экскурсавод Таццяна КАТОВІЧ і супрацоўнік Алена МОЛАКАВА.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашызму» Ада РАЙЧОНАК.
Ксёндз Ян ПУГАЧОЎ.
Сям’я ганчароў Ганны і Сяргея РЫМДЗЁНКАЎ.
Выпускнiкi Германавiцкай СШ 1976 года выпуску: Вера Зуй, Анатолiй Удобкiн, Галiна Гарлуковiч (РымдзЁнак), Аляксандр Пяткевiч, Ада Туронак (Рэдзько), Стэфан Катовiч.
Шматдзетная сям’я Людмілы і Аляксандра АБРАМЧЫКАЎ.
Вадзіцель ААТ «Княж» Арцём МІШУТА.
Педагог Іна ПУЧЫНСКАЯ з выхаванцамі на дзіцячай пляцоўцы.Уладзімір ШПЕЦ, старшыня Шаркаўшчынскага райсавета дэпутатаў:"Сельская газета".
— Германавічы можна, без перабольшвання, назваць культурным і духоўным цэнтрам раёна. Паток турыстаў сюды штогод павялічваецца. З пачатку года аграгарадок прыняў іх больш як паўтары тысячы. Плануецца развіваць турыстычны сэрвіс. Адкрыта пешаходная і веласіпедная сцежкі па мясцінах Язэпа Драздовіча. Пасля рэканструкцыі палаца Шырынаў павялічыцца плошча экспазіцыйных залаў Музея імя Язэпа Драздовіча.
Для стварэння працоўных месцаў плануецца наладзіць вытворчасць пелетаў і павялічыць аб’ёмы дрэваапрацоўкі на прыватным прадпрыемстве.