Юная спявачка з Віцебска перамагла на прэстыжным музычным конкурсе ў Рызе
21.12.2015
Віцебская спявачка Віўен Сабі, салістка дзіцячай студыі эстраднай песні "Форум" "Цэнтра культуры "Віцебск", на Міжнародным фестывалі маладых выканаўцаў Rіga Symphony 2013 заваявала "золата" і "серабро".
Віцебская спявачка Віўен Сабі, салістка дзіцячай студыі эстраднай песні "Форум" "Цэнтра культуры "Віцебск", на Міжнародным фестывалі маладых выканаўцаў Rіga Symphony 2013 заваявала "золата" і "серабро".
Сёлета гэтая ж адораная дзяўчынка таксама паспяхова выступіла на конкурсах у Казахстане, Іспаніі.
У сталіцы Латвіі Віўен стала пераможцам у намінацыі "Сусветны хіт" і заняла другое месца — у намінацыі "Аўтарская песня". Акрамя беларускіх вакалістаў, у гэтым прэстыжным фестывалі бралі ўдзел канкурсанты з Грузіі, Італіі, Казахстана, Літвы, Расіі, Украіны, Турцыі і іншых краін. А членамі журы былі "зорныя" музыканты і кампазітары з Арменіі, Азербайджана, Балгарыі, Грузіі, Латвіі, Літвы… Ад нашай краіны ў якасці музычнага эксперта быў запрошаны Георгій Калдун.
— Rіga Symphony 2013 — гэта не толькі конкурс, але і насычаныя культурная і канцэртная праграмы. На працягу пяці дзён госці фестывалю пабывалі на прыёме ў мэрыі горада Рыга, наведвалі майстар-класы вядучых педагогаў па вакале, знаёміліся з латышскай нацыянальнай культурай. Такія сумесныя праекты — выдатны спосаб пазнаёміцца з іншымі нацыянальнымі вакальнымі школамі і паказаць сваю, — паведамілі "Звяздзе" ў "Цэнтры культуры "Віцебск".
Віўен марыць прадставіць Беларусь на дзіцячым конкурсе міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". І ўпэўнена ідзе да сваёй мэты!
Аляксандр Пукшанскі, "Звязда"