Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка
10.04.2020
Дарагія жыхары Віцебскай
вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Таінства гэтага
хрысціянскага свята мае прыцягальную духоўную сілу, здольную напоўніць нашае
жыццё глыбокім сэнсам.
Звязаныя
з Уваскрэсеннем Хрыста традыцыі захоўваюцца ў пакаленнях, абуджаючы імкненне
жыць у адпаведнасці з канонамі хрысціянства. Вялікдзень нагадвае пра галоўныя каштоўнасці:
як важна для чалавека любоў, міласэрнасць, спачуванне, а таксама захоўваць мір
у душы, сям’і, краіне. Такія пастулаты з’яўляюцца духоўным арыенцірам і
маральным стрыжнем, якія сцвярджаюць стваральныя ідэі.
Няхай святло гэтай
урачыстасці сагравае сэрцы цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі! Шчыра жадаем,
каб у вашых сем’ях, дамах заўсёды панавалі дабрабыт і ўзаемаразуменне, а ў
душах — велікодная радасць і спакой!