Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
24.12.2021
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра
віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Раство Хрыстова –
сямейнае свята, якое сустракаюць сярод родных і блізкіх, атуленыя іх пяшчотай і
клопатам. Падчас калядных дзён мы адчуваем непарыўную сувязь пакаленняў, як
ніколі разумеем патрэбу ў чалавечай цеплыні і шчырасці.
Святочныя ўрачыстасці напаўняюць
нас чыстымі думкамі, натхняюць на добрыя справы і міласэрнасць. У гэтыя дні мы
імкнемся да згоды і ўзаемаразумення.
Няхай святочны настрой стане невычэрпнай крыніцай сіл для працы, творчасці
і стасункаў з блізкімі. Жадаем спакою для душы, моцнага здароўя для цела,
дабрабыту, шчасця і згоды кожнай сем’і.