Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
23.12.2022
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра
віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня!
Адна з найважнейшых урачыстасцяў хрысціянскага
свету яднае і сагравае сэрцы людзей. Гэты святочны час спрыяе ўмацаванню веры,
дорыць надзею на перамены да лепшага, напаўняе нас духоўным скарбам. Раство
Хрыстова дае пачатак новаму жыццю, нагадвае пра адказнасць за мір і згоду паміж
людзьмі, вяртае нас да вытокаў спрадвечных каштоўнасцяў.
Няхай глыбокі сэнс Божага Нараджэння спадарожнічае
нашым ініцыятывам і справам, вучыць адказнасці і адданасці роднаму краю.
Няхай здзяйсняюцца вашы жаданні, а ў
сем’ях шчыруе любоў і спагада! Жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у справах!