Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

22.12.2023

 

 Дарагія жыхары вобласці!

         Шчыра віншуем Вас са святам Божага Нараджэння!

         У гэтыя святочныя дні мы па традыцыі звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму. З Нараджэннем Хрыста звязана памкненне чалавека да братэрскай  любові, сямейнага шчасця, служэння ідэям дабра і міласэрнасці.

         Атмасфера свята яднае бацькоў і дзяцей, людзей старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы будуем планы на будучыню адпаведна вечным хрысціанскім каштоўнасцям.

         Няхай святло Каляднай зоркі спрыяе узаемапаразуменню паміж людзьмі,  дапамагае нам берагчы адзін аднаго, а родны Прыдзвінскі край будзе больш багатым і стабільным.        

         Жадаем Вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у справах і плёну ў працы!

З павагай,

Аляксандр Субоцін,                                              Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня                                                               старшыня
Віцебскага абласнога                                          Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                          Савета дэпутатаў