Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе хрысціянаў, якія святкуюць Вялікдзень 4 красавіка
02.04.2021
Дарагія жыхары Віцебскай
вобласці!
Сардэчна віншуем вас з Вялікаднем!
Гэтае свята адлюстроўвае сапраўдныя
вытокі хрысціянства і раскрывае лепшыя чалавечыя якасці: любоў, дабрыню, спачуванне,
прабачэнне. Такія шматвяковыя каштоўнасці скіроўваюць быць міласэрнымі,
атульваць клопатам тых, хто ў гэтым мае патрэбу, надаюць духоўных сіл перад
разнастайнымі выпрабаваннямі.
Святло гэтай урачыстасці
пранікае ў сэрцы людзей, нагадваючы пра неабходнасць захоўваць мір – ва ўласнай
душы, у сям’і, у сваёй краіне. Такое яднанне – аснова моцных грамадскіх сувязей
і згоды.
Няхай Вялікдзень спадарожнічае
кожнаму з вас у справе ўмацаваня веры, духоўнага ўдасканалення, ажыццяўлення
высакародных памкненняў! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!