Пастаўчанка перамагла ў рэспубліканскім конкурсе на званне “Лепшы кантралёр”

21.12.2015

Кантралёр першай катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” Ілона Барташэвіч заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе на званне “Лепшы кантралёр”. Пагранічная служба няпростая. Жанчыны нароўні з мужчынамі-ваеннаслужачымі здаюць нарматывы, ходзяць на начныя дзяжурствы. І толькі кантралёры першай пасля здачы адпаведнага экзамену атрымліваюць права працаваць з пашпартамі. — На праверку дакумента адводзіцца ўсяго некалькі хвілін, і за гэты час трэба пераканацца ў тым, што дакумент  сапраўдны, што ў ім няма падчыстак, паправак, не пераклеены фотаздымак, — расказвае Ілона.

ФотоКантралёр першай катэгорыі аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” Ілона Барташэвіч заняла першае месца ў рэспубліканскім конкурсе на званне “Лепшы кантралёр”.

Пагранічная служба няпростая. Жанчыны нароўні з мужчынамі-ваеннаслужачымі здаюць нарматывы, ходзяць на начныя дзяжурствы. І толькі кантралёры першай пасля здачы адпаведнага экзамену атрымліваюць права працаваць з пашпартамі.

— На праверку дакумента адводзіцца ўсяго некалькі хвілін, і за гэты час трэба пераканацца ў тым, што дакумент  сапраўдны, што ў ім няма падчыстак, паправак, не пераклеены фотаздымак, — расказвае Ілона.

— З мэтай праверкі прафесійнай падрыхтоўкі кантралёраў, іх гатоўнасці да выканання службовых абавязкаў штогод сярод падраздзяленняў пагранічнага кантролю праводзіцца конкурс на званне “Лепшы кантралёр”, — расказваў начальнік аддзялення пагранічнага кантролю “Мольдзевічы” В. Ю. Дудчанка. — Прапаршчык Барташэвіч з заданнямі справілася лепш за іншых з нашага аддзялення, свае веды пацвердзіла на конкурсе сярод кантралёраў Смаргонскага пагранатрада, дабілася поспеху і на рэспубліканскім этапе. Ганарымся, што лепшы кантралёр краіны служыць на нашым пункце пропуску.

Кантралёр на пункце пропуску — гэта і аператар ЭВМ, і псіхолаг, і графолаг у адной асобе. Менавіта кантралёры першымі сустракаюць усіх, хто ўязджае ў нашу краіну, і выяўляюць парушальнікаў пашпартна-візавага рэжыму.

Ганна АНІШКЕВІЧ.