Поздравление председателя Витебского облисполкома А.Н.Косинца с Днем работников культуры

21.12.2015

У гэты дзень мы ўшаноўваем супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, тэатраў, дамоў культуры, творчыя калектывы, усіх тых, хто працуе на ніве адраджэння беларускай культуры і памнажае духоўныя традыцыі Прыдзвінскага краю.

Паважаныя работнікі культуры Віцебшчыны!

Шчыра віншую Вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!

У гэты дзень мы ўшаноўваем супрацоўнікаў музеяў, бібліятэк, тэатраў, дамоў культуры, творчыя калектывы, усіх тых, хто працуе на ніве адраджэння беларускай культуры і памнажае духоўныя традыцыі Прыдзвінскага краю.

Развіццё культуры і захаванне нацыянальнай спадчыны з’яўляюцца прыярытэтнымі накірункамі дзяржаўнай палітыкі, спрыяюць развіццю творчага патэнцыялу кожнага чалавека. Штогод у Віцебскай вобласці праходзіць каля 100 тысяч масавых мерапрыемстваў, у тым ліку 9 між-народных фестываляў і конкурсаў. Сярод іх – фестывалі мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, сучаснай харэаграфіі і музычны імя І.Салярцінскага, святы традыцыйнай культуры ў Полацку, Паставах, Дуброўне, Браславе. На Віцебшчыне працуе каля 4 тысяч калектываў самадзейнай творчасці, 11 маюць ганаровае званне ”Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь“.

Вобласць лідзіруе ў рэспубліцы ў развіцці народных промыслаў і рамёстваў. Сучасную беларускую культуру ўзбагачаюць і больш за 130 клубных устаноў новага тыпу, якія дзейнічаюць у вобласці.

Сусветнае прызнанне ў свой час набыла Віцебская мастацкая школа. Зараз распрацаваны праект навуковай канцэпцыі музея Ю.Пэна, вядуцца рэстаўрацыйныя работы па стварэнні мемарыяльнага музея Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, дзе ў 20-я гады ХХ-га стагоддзя працавалі М.Шагал і К.Малевіч.

Мы ганарымся дасягненнямі сваіх вядомых землякоў і заўжды будзем падтрымліваць тых, хто сваімі талентам і майстэрствам уносіць важкі ўклад у задавальненне духоўных патрэб грамадства, стварае шэдэўры, вартыя нашага часу. Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам заснаваны штогадовыя прэміі за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва і для падтрымкі таленавітай моладзі з ліку навучэнцаў дзіцячых мастацкіх школ і каледжаў.

Упэўнены, што дзякуючы сваім талентам і самаадданай працы Вы і далей будзеце праслаўляць паўночны рэгіён Беларусі новымі творчымі дасягненнямі.

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, натхнення, дабрабыту і поспехаў у служэнні Радзіме і суайчыннікам!

З павагай,

Аляксандр Косінец,

старшыня Віцебскага абласнога

выканаўчага камітэта