Рэпартаж з Ляўкоў да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы
07.07.2022
«Ехаць прыйдзецца цягніком да Оршы, адтуль яшчэ кіламетраў дваццаць», — расказваў Янка Купала Якубу Коласу. Упершыню Іван Дамінікавіч аказаўся ў Ляўках разам з іншымі нашымі творцамі ў красавіку 1935-га падчас чарговай камандзіроўкі: пісьменнікі выступалі на калгасных сходах і вечарынках. Паэт настолькі ўразіўся і вёскай, і людзьмі, і наваколлем, што пражыў тут у сям'і ляснічага Шыманскага цэлае лета. Мясцовасць так яму спадабалася, што пасля пастановы ўрада аб будаўніцтве дачы ў гонар яго 30-гадовай творчай дзейнасці на пытанне «Дзе?» адказаў: «Толькі тут!» Пятрусь Броўка, які памёр у сакавіку 1980-га, успамінаў, што такі цудоўны куток цяжка было ўявіць. Стоячы над асабліва прыгожым, раздольным у Ляўках Дняпром, Купала гаварыў: «Ты толькі паглядзі, Петрусёк, якая веліч гэтая рака, а яна ж звязвае ўсіх нас — і рускіх, і беларусаў, і ўкраінцаў». Як жа горка чытаць гэтыя братэрска-сардэчныя словы Песняра сёння, калі між намі, славянамі, такое адбываецца.
Мемарыяльны комплекс «Дача Янкі Купалы». 
Лiтaратурнa-дaкументальная экспaзiцыя. Быў паэт — яго ўжо добра ведалі і старыя і малыя — сярэдняга росту, з кіёчкам і ў каляровай цюбецеечцы. А ўжо тыдні праз два прыйшоў пяшком, як гэта часта рабіў, адзін. Дзеду прынёс пляшку асабістай зуброўкі, а маме — цукеркі і новую кніжку «Песня будаўніцтву». Яна толькі што пабачыла свет і захоўвалася ў горацкіх Анікавічах да самага заканчэння вайны (там, на ўскрайку, побач з вялікім балотам, дзед пабудаваў у Вялікую Айчынную маленечкую хату). Наведваўся Іван Дамінікавіч у Копысь і з жонкай Уладзіславай Францаўнай, якая аднойчы дужа пакрыўдзілася на суседку-сяброўку: тая не сказала ёй, што ў яе адсутнасць Янка гуляў ноччу на дачы не толькі з сябрамі-паэтамі, але і з мясцовымі дзяўчатамі-прыгажунямі. Пасля яму давялося шкліць на лецішчы ўсе вокны!.. Увогуле ж моладзь збіралася ў вялікім клубе, будаўніцтва якога арганізаваў камсамольскі актыў. Назвалі прыстойны дом у стылі часу — «Чырвоны аратай». Купала пісаў:
Спуск да Дняпра.
Аўтамабiль «Шэўрале», падораны Янку Купалу ў 1939 годзе ўрадам БССР.
Помнік Янку Купалу ва ўрочышчы Ляўкі Аршанскага раёна.