Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава павіншавала з Днём беларускага пісьменства
02.09.2023
Дарагія сябры!
Гэта нацыянальнае свята, якое займае ганаровае месца сярод важнейшых падзей у культурным жыцці краіны. Беларускае пісьменства прайшло вялікі гістарычны шлях і мае шматвекавую спадчыну.
У гэты дзень мы аддаём даніну памяці нашым славутым землякам — асветнікам Францыску Скарыне, Кірыле Тураўскаму, Еўфрасінні Полацкай, Сімяону Полацкаму... Менавіта яны садзейнічалі развіццю
і папулярызацыі беларускіх традыцый, паказвалі нашу вялікую духоўную моц, непераадольнае імкненне да самаідэнтычнасці. Праз стагоддзі іх мудрыя запаветы застаюцца для нас унікальным багаццем.
Пісьменнае слова дазваляла з пакалення ў пакаленне перадаваць ідэі дабра, справядлівасці, спрыяла ўмацаванню маральных асноў, супрацьстаянню сілам зла і сцвярджэнню агульначалавечых каштоўнасцей. Дзякуючы нашым шаноўным класікам, таленавітай
і патрыятычнай моладзі мы зберагаем гістарычную памяць нашага народа, вучым цаніць галоўныя пастулаты цывілізаванасці — сумленнасць, талерантнасць, павагу да чалавека працы і палымяную любоў
да Бацькаўшчыны.
Сапраўднае, адказнае, моцнае і пранікнёнае роднае слова — гэта сіла, якая кансалідуе наша грамадства дзеля далейшага росквіту незалежнай, суверэннай і такой роднай Беларусі.
Няхай атмасфера сённяшняга свята садзейнічае ўзмацненню пачуцця нацыянальнай годнасці, ўзаемаразумення паміж нашымі суайчыннікамі, далейшаму беражліваму стаўленню да багацейшай духоўнай спадчыны, якая забяспечвае непарыўную сувязь пакаленняў.
Шчыра жадаю ўсім моцнага здароўя, міра, шчасця, дабрабыту, непахіснага адзінства ва ўсіх высакародных справах і поспеху