Цэх № 8 ААТ «Знамя індустрыялізацыі» у Обалі Шумілінскага раёна пераарыентаваны на пашыў шматразовых масак
06.04.2020
Больш за два тыдні таму цэх № 8 адкрытага акцыянернага таварыства «Знамя індустрыялізацыі», які размешчаны ў Обалі Шумілінскага раёна, быў пераарыентаваны на пашыў шматразовых масак.
Як расказала начальнік філіяла Любоў Паўлава, за дзень тут вырабляюць паўтары – дзве тысячы адзінак. Гатовая прадукцыя адгружаецца 2-3 разы на тыдзень.
Цэх працуе ў звычайным рэжыме. Работнікі, якіх на сёння 13 чалавек, забяспечаны і маскамі, і сродкамі дэзінфекцыі.