У Браславе выявілі нетыповы для рэгіёна від земнаводных – балотную чарапаху
15.07.2016
Навуковыя
супрацоўнікі Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” зафіксавалі нетыповы для
рэгіёна від земнаводных – балотную чарапаху, узрост якой, па меркаванні
спецыялістаў, прыкладна 10 гадоў.
Днямі навуковыя супрацоўнікі
Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры” зафіксавалі нетыповы для рэгіёна від
земнаводных – балотную чарапаху, узрост якой, па меркаванні спецыялістаў,
прыкладна 10 гадоў.
Па сцвярджэнні вядучага навуковага супрацоўніка Нацпарку
Валерыя Міцюна, у Беларусі балотная чарапаха аддае перавагу паўднёвым раёнам.
Аднак навукоўцы лічаць, што ўчасткі яе знаходжання засталіся і ў паўночных
рэгіёнах, дзе гэты від захаваўся з даўніх часоў. Чарапах адносяць да самых
старажытных жывёл фаўны. Яны маюць амаль той жа выгляд, як і 200 млн гадоў
таму.
У нашай краіне балотная чарапаха з’яўляецца рэдкім відам і
занесена ў Чырвоную кнігу, адносіцца да ІІІ катэгорыі нацыянальнага
прыродаахоўнага значэння.