У Наваполацку пройдзе рок-фестываль

21.12.2015

На галоўнай плошчы Наваполацка — плошчы Будаўнікоў — 30 жніўня пройдзе рок-фестываль (у рамках акцыі "Музычныя вечары "Белай Русі").

На галоўнай плошчы Наваполацка — плошчы Будаўнікоў — 30 жніўня пройдзе рок-фестываль (у рамках акцыі "Музычныя вечары "Белай Русі").

Больш за 20 маладых і ўжо вядомых калектываў з Полацка і Наваполацка, а таксама іншых рэгіёнаў Беларусі стануць удзельнікамі гэтага вялікага фэсту, які праводзіцца ўжо ў трэці раз. Мерапрыемства праходзіць пад эгідай Наваполацкай гарадской арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь" па асабістай ініцыятыве яе старшыні, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вадзіма Дзевятоўскага, вядомага спартсмена, прызёра Алімпіяды.

— Гэтым канцэртам мы хочам падтрымаць таленавітых музыкаў. Магчыма, менавіта ўдзел у нашым фестывалі стане для іх стымулам для пачатку паспяховай музычнай кар'еры і творчага росту. Прыемна адзначыць, што колькасць ахвотных выступіць на галоўнай плошчы Наваполацка з кожным годам расце: сёлета паступіла каля 30 заявак, а значыць, наша музычная рок-падзея мае пазітыўны імідж і запатрабаванасць, — сказаў Вадзім Дзевятоўскі.

Інфармацыйная падтрымка мерапрыемства — тэлекампанія "БелМузТБ", а генеральны спонсар — пітная вада "Баравая".

Аляксандр ПУКШАНСКІ. «Звязда»