У цэнтры Віцебска ўстанавілі фігуру рыцара ў даспехах

21.12.2015

У Віцебску з’явілася новая скульптура. На вуліцы Леніна, каля ўваходу ў выставачна-гандлёвы цэнтр «Пасаж», стаіць рыцар у ззяючых даспехах. Яго латы  выраблены з нержавеючай сталі, а ў сярэдзіне запоўнены бетонам. Ужо зараз кампазіцыя, стылізаваная пад рыцара ў даспехах заходнееўрапейскага ўзору XV-XVI стагоддзяў, прыцягвае ўвагу віцебчан.

Аказваецца, так незвычайна сустрэне наведвальнікаў  клуб «Вінтаж», які хутка адкрыецца. Завяршае кампазіцыю постаць арла з крыламі, паднятымі ў выглядзе літары V, якая знаходзіцца над уваходнымі дзвярыма клуба. Над кампазіцыяй працавалі чатыры мастакi: Валерый Апокін, Аляксандр Хадзюкоў, Вадзім і Віктар Буга.

Марыя ШАЁНАК. Фота Алега КЛІМОВІЧА, «Віцьбічы».