У Віцебску ўстаноўлена дывізіённая гармата узору 1942 года
19.04.2016
У мінулую суботу адбылося ўрачыстае адкрыццё
помніка — 76-міліметровай дывізіённая гарматы ЗІС-3 узору 1942 года.
На мітынгу, які адбыўся на вуліцы
Цітова ў Віцебску, прысутнічалі прадстаўнікі гарадской улады, Міністэрства
абароны і госці з Расіі, у тым ліку ветэраны 1179-га гвардзейскага артылерыйскага
Чырвонасцяжнага палка 103-й асобнай мабільнай брыгады. Менавіта тут з 1956 па
1990 гады размяшчалася гэта падраздзяленне. Яно было сфарміравана ў 1944 годзе,
прымала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях Вялікай Айчыннай вайны і ўнесла важкі
ўклад у Перамогу. Значную ролю адыгралі воіны артпалка падчас ваеннага
канфлікту на тэрыторыі Афганістана: у складзе 103-й паветрана-дэсантнай дывізіі
яны аднымі з першых пачалі барацьбу з маджахедамі і апошнімі вярнуліся дадому.
Многія з вайскоўцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза, а полк узнагародзілі
ордэнам Баявога Чырвонага Сцяга.
— Гэты мемарыял — памяць пра гераізм і
мужнасць савецкіх артылерыстаў, — удакладніў намеснік
старшыні гарвыканкама Пётр Падгурскі. — Яны павінны быць для нас прыкладам
адданасці і любові да Радзімы.
76-міліметровая гармата ўзору 1942
года (ЗІС-3) — савецкая дывізіённая і супрацьтанкавая артылерыйская зброя.
Галоўны канструктар — Васілій Грабін. ЗІС-3 стала самай масавай артпрыладай,
якую выпускалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Устаноўлена яна ў Віцебску каля
будынка былога штаба 1179-га палка.
Эдуард КАРАЛЕВІЧ, «Витебские вести». Фота
аўтара.