Уладзімір Цярэнцьеў павіншаваў біскупа Алега Буткевіча з каталіцкім Раством
27.12.2016
У мінулую нядзелю
католікі адзначылі светлае свята Божага Нараджэння. Біскупа Алега Буткевіча
павіншавалі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў і начальнік
аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Міхаіл Даніленка.
Уладзімір Уладзіміравіч адзначыў, што
гэта сустрэча – магчымасць павіншаваць не толькі біскупа, але і ўсіх
прадстаўнікоў гэтай канфесіі, якія пражываюць на тэрыторыі вобласці. Свята
збірае на ўрачыстыя службы ўсё больш вернікаў. І ўвогуле робіцца вельмі шмат
добрага і карыснага.
Каталіцкі касцёл сёння адыгрывае вялікую ролю
ў выхаванні падрастаючага пакалення, клапоціцца пра састарэлых і хворых, у
прыватнасці, тут можна згадаць дабрачынную арганізацыю «Карытас». Кожная
парафія вядзе вялікую працу з людзьмі, прылучае да веры і дабра.
У
сваю чаргу, ксёндз-біскуп падзякаваў за тую дапамогу, якую абласныя ўлады
аказваюць каталіцкаму касцёлу, і выказаў спадзяванні на далейшае супрацоўніцтва
ў духоўным адраджэнні нацыі.