Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці хрысціянам, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

24.12.2020

 

Дарагія жыхары Віцебшчыны!
 

Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня! 

Гэтая ўрачыстасць напаўняе сэрцы вернікаў радасцю і дабрынёй, звяртае да вечных духоўных каштоўнасцей: любові да бліжняга, міласэрнасці, узаемнага прабачэння і павагі адзін да аднаго.

Святло Бэтлеемскай зоркі, якое сімвалізуе пачатак новага жыцця, абуджае самыя цёплыя пачуцці і намеры. Глыбокі сэнс калядных дзён усё ярчэй адкрываецца для грамадства, нагадваючы пра адказнасць за мір і свой родны край.

Няхай светлае Божае Нараджэнне ўмацуе веру хрысціян, стане крыніцай духоўных сіл, радасці і стваральных спраў. Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і згоды ў кожнай сям’і!

З Раством Хрыстовым!


З павагай,

Мікалай Шарснёў,                                                Уладзімір Цярэнцьеў,
старшыня                                                               старшыня
Віцебскага абласнога                                          Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта                                          Савета дэпутатаў