Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці хрысціянам, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка

31.03.2024

 

 Дарагія жыхары Віцебшчыны!

          Шчыра віншуем усіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка.

          Велікодныя святы - найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста - гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў выпрабаваннях зямнога жыцця.

          Урачыстае святкаванне Пасхі служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.         

          У гэтыя дні, калі пад веснавым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля  паляпшэння жыцця і навакольнага свету.

          Няхай Велікодныя ўрачыстаці нясуць у нашы дамы і сем’і святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм!

          Жадаем вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў і міру роднай Айчыны!

         

З павагай,

Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў



На фотаздымку касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна, помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1914 г.