Віншаванне старшыні аблвыканкама
21.12.2015
Дарагія жыхары Віцебшчыны! Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка. Велікодныя святы - найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста - гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.

Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Пасху 31 сакавіка.
Велікодныя святы - найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрасенне Хрыста - гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.
Урачыстае святкаванне Пасхі служыць яднанню людзей вакол ідэалаў міласэрнасці і братняй любові, што мае вялікае значэнне для сучасных пакаленняў.
Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі. У гэтыя дні, калі пад веснавым сонцам абуджаецца зямля, мы здольныя на стваральныя і дабрачынныя справы дзеля паляпшэння жыцця і навакольнага свету.
Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрасення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Паважаныя жыхары Віцебшчыны, зычу Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў на карысць роднай Айчыны!
Няхай традыцыйнае прывітанне ”Хрыстос Уваскрос!“ стане сімвалам духоўнага адраджэння для кожнага хрысціяніна.
З павагай,
Аляксандр Косінец,
Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта