Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама

21.12.2015

Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня. На працягу двух тысячагоддзяў гэтае свята дорыць людзям надзею, умацоўвае веру. Святло каляднай зоркі грэе нашыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае глыбей зразумець адвечны сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх - ўсёдаравальная Любоў.

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.

На працягу двух тысячагоддзяў  гэтае свята дорыць людзям надзею, умацоўвае веру. Святло каляднай зоркі грэе нашыя сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае глыбей зразумець адвечны сэнс евангельскіх запаведзяў, у аснове якіх - ўсёдаравальная Любоў.

Нараджэнне Хрыстова – урачысты час для кожнай сям'і, сімвал яднання шчаслівых бацькоў і дзяцей.

Рымска-каталіцкая царква на Віцебшчыне дэманструе актыўную дзейнасць у сацыяльным служэнні, ініцііруе і ўдзельнічае ў міжнародных канферэнцыях, фестывалях, праводзіць выставы, пілігрымкі. Дзякуючы намаганням святароў і дабрачыннай каталіцкай місіі ”Карытас“ малазабяспечаныя сем’і, інтэрнаты, хворыя людзі, моладзь атрымліваюць матэрыяльную і духоўную дапамогу.

Напярэдадні Раства Хрыстова зычу Вам захоўваць мір і спакой, паважліва ставіцца да традыцыі нашых продкаў, цаніць вечныя хрысціянскія каштоўнасці.

Здароўя, шчасця, аптымізму, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і радасных калядных свят!

З павагай,
                                                               А.М.Косінец,
                                                               старшыня
                                                               Віцебскага абласнога      
                                                               выканаўчага камітэта