Віншаванне старшыні Віцебскага аблвыканкама А.М.Косінца са святам Раства Хрыстова
21.12.2015
Нараджэнне Хрыстова – урачысты час для кожнай сям'і, сімвал яднання шчаслівых бацькоў і дзяцей, знак набліжэння чалавека да дабрыні і сапраўднай любові
Дарагія жыхары Віцебшчыны!
Шчыра віншую ўсіх хрысціян, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня.
Нараджэнне Хрыстова – урачысты час для кожнай сям'і, сімвал яднання шчаслівых бацькоў і дзяцей, знак набліжэння чалавека да дабрыні і сапраўднай любові, пачуццяў, якія здольныя перамяніць свет да лепшага. Святло каляднай зоркі грэе нашы сэрцы, натхняе на міласэрныя ўчынкі і дапамагае глыбей зразумець адвечны сэнс Хрыстовых запаведзяў.
У святочныя дні, прасякнутыя зместам простай евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы чакаем цудаў і будуем новыя планы на будучыню, адчыняем сэрцы свае для блізкіх людзей.
Няхай здзяйсняюцца ўсе жаданні, а ў сем’ях шчыруе любоў і спагада! Жадаю Вам, дарагія сябры, ашчадна захоўваць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, здароўя, шчасця, поспехаў у справах!