Віншаванне хрысціянам Віцебшчыны, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня
21.12.2015
Дарагія жыхары вобласці! Шчыра віншую Вас са святам радасці і любові, святам нараджэння Хрыста! Гэта ўрачысты час для кожнай сям’і, знак яднання бацькоў і дзяцей, набліжэння шчасця, якое чалавек атрымлівае ў адказ на яго спагаду, добразычлівасць, любоў. Свята Божага нараджэння як святло каляднай зоркі сагравае нашы сэрцы, набліжае да цуду, з якім звязаны пачатак новага жыцця.
Дарагія жыхары вобласці!
Шчыра віншую Вас са святам радасці і любові, святам нараджэння Хрыста!
Гэта ўрачысты час для кожнай сям’і, знак яднання бацькоў і дзяцей, набліжэння шчасця, якое чалавек атрымлівае ў адказ на яго спагаду, добразычлівасць, любоў. Свята Божага нараджэння як святло каляднай зоркі сагравае нашы сэрцы, набліжае да цуду, з якім звязаны пачатак новага жыцця.
У святочныя дні, прасякнутыя зместам евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы будуем планы на будучыню, умацоўваем свае сэрцы ў любові да блізкіх і родных людзей. Сямейныя каштоўнасці – найвялікшы скарб нашага грамадства, які мы абавязаны зберагчы для наступных пакаленняў.
Няхай жыватворнае святло Каляд азарае Вашы дамы, дапамагае больш берагчы адзін аднаго, а мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі. Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, дабрабыту, ашчадна захоўваць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, поспехаў у справах!
З павагай,
Аляксандр Косінец,
старшыня