Віншаванне хрысціянам Віцебшчыны, якія святкуюць Божае Нараджэнне 25 снежня

24.12.2015

Нараджэнне Хрыста сімвалізуе адвечнае памкненне чалавека да шчасця і любові, дабра і міласэрнасці. З гэтым цудоўным днём мы звязваем пачатак новага жыцця, нагадваем усяму свету пра адказнасць за мір і дабрачыннасць.

Дарагія жыхары вобласці!

Шчыра віншую Вас са святам Божага Нараджэння!

Гэта светлы час для кожнага хрысціяніна, радаснае свята яднання бацькоў і дзяцей, нашых сем’яў.

Нараджэнне Хрыста сімвалізуе адвечнае памкненне чалавека да шчасця і любові, дабра і міласэрнасці. З гэтым цудоўным днём мы звязваем пачатак новага жыцця, нагадваем усяму свету пра адказнасць за мір і дабрачыннасць.

У святочныя дні, прасякнутыя зместам Евангельскай гісторыі, якая адбывалася больш за дзве тысячы год таму ў Віфлееме, мы будуем планы на будучыню, умацоўваем свае сэрцы ў любові да блізкіх і родных людзей. Сямейныя каштоўнасці – найвялікшы скарб нашага грамадства, які мы абавязаны берагчы для наступных пакаленняў.

Няхай святло Каляднай зоркі прыходзіць у вашы дамы, дапамагае берагчы адзін аднаго, а мір і згода нязменна пануюць на роднай зямлі, у сем’ях, людскіх зносінах.

Жадаю Вам, дарагія сябры, здароўя, шчасця, дабрабыту, ашчадна захоўваць традыцыі нашых бацькоў і дзядоў, поспехаў у справах!

З павагай,

                                                                                                              Мікалай Шарснёў,
                                                                                                              старшыня
                                                                                                              Віцебскага абласнога
                                                                                                              выканаўчага
камітэта