Віншаванне кіраўніцтва Віцебскай вобласці з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
13.03.2020
Паважаныя жыхары вобласці!
Віншуем вас
з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Больш за чвэрць стагоддзя мы жывём у адпаведнасці з Асноўным Законам краіны,
у якім знайшлі адлюстраванне фундаментальныя каштоўнасці:
непахіснасць дэмакратыі, гарантыі суверэнітэту, правоў і свабод
грамадзян.
Адзін з галоўных прыярытэтаў — развіццё і захаванне чалавечага капіталу,
павышэнне якасці жыцця людзей. Таму трэба
імкнуцца, каб прынцыпы роўнасці і справядлівасці заставаліся нормай жыцця, каб кожны
адчуваў сябе пад надзейнай абаронай Канстытуцыі. Прытрымлівацца духу і літары
Асноўнага Закона — наш грамадзянскі абавязак, бо ад гэтага залежыць дабрабыт
народа, росквіт рэгіёна і краіны ў цэлым.
Глыбока перакананыя,
што стваральныя мэты, якія закладзены ў канстытуцыйных нормах, будуць садзейнічаць
вырашэнню стратэгічных задач, рэалізацыі патэнцыялу па ўсіх накірунках
грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай дзейнасці.
У гэты дзень
прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на
карысць Беларусі!