Витебский приют для бездомных животных совместно с театром им.Я.Коласа проводят акцию «Подари мне жизнь!»
21.12.2015
Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа 16 лістапада а 12-й гадзіне праводзіць вялікую дабрачынную акцыю «Падары мне жыццё!».
Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа 16 лістапада а 12-й гадзіне праводзіць вялікую дабрачынную акцыю «Падары мне жыццё!».
Перад паказам спектакля
«Гісторыя двух сабак» непасрэдна ў фае тэатра ў вас з’явіцца ўнікальная магчымасць падарыць шчаслівае жыццё любімаму гадаванцу — узяць да сябе дамоў прышчэпленых, стэрылізаваных шчанят і кацянят. Паверце, яны чакаюць добрых гаспадароў, могуць стаць як надзейнымі ахоўнікамі, так і сябрамі, якія зробяць ваша жыццё больш радасным, пазбавяць ад адзіноты.
Дарэчы, на пачатак кастрычніка ў прытулку ўтрымліваюцца 120 дарослых сабак, 52 шчаняты, 33 кошкі, 17 кацянят. Гэтыя лічбы павялічваюцца. Прытулак пастаянна мае патрэбу ў сродках і будзе ўдзячны за любую фінансавую дапамогу.
Жадаючым узяць жывёл неабходна мець пры сабе пашпарт.
Кантактны тэлефон прытулка (8-033)336-78-77 (МТС).