«Вялікая размова з Прэзідэнтам»: пастаўчан пацікавіць аднаўленне спіртзавода ў Лынтупах

30.03.2019

 

Больш за 70 пытанняў, якія патрабуюць разгляду і прыняцця рашэнняў, паступіла ад жыхароў Віцебскай вобласці. У іх ліку былі і пастаўчане. Яны цікавіліся магчымасцямі паляпшэння жыллёвых умоў, перспектывамі развіцця раёна і аднаўленнем спіртзавода ў Лынтупах. На ўсе звароты, акрамя ананімных, падрыхтаваны адказы. Напрыклад, адносна спіртзавода заяўніку патлумачылі, што канцэрн «Белдзяржхарч­прам» і Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь яго аднаўленне лічаць эканамічна немэтазгодным. У той жа час Ві­цеб­скім аблвыканкамам і Пастаўскім райвыканкамам вядзецца работа па ўключэнні ў гаспадарчы абарот будынкаў прадпрыемства.

Па выніках «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», прааналізаваўшы звароты грамадзян, па найбольш актуальных пытаннях унесены прапановы ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

“Пастаўскі край”.